Канцэрты Беёнсэ ў Стакгольме паўплывалі на ўзровень інфляцыі ў Швецыі
Беёнсэ ў Стакгольме / gettyimages.com
Канцэрты амерыканскай спявачкі Беёнсэ ў Стакгольме паўплывалі на ўзровень... інфляцыі ў Швецыі, піша Financial Times. Яна пачала свой сусветны тур са Стакгольма. 11 і 12 траўня яе канцэрты наведалі каля 46 тысяч чалавек, многія з якіх прыехалі з замежжа. А паколькі турыстаў прыехала больш, чым звычайна, гэта паўплывала на цэны ў гатэлях і рэстаранах.
Цэнтральны банк Швецыі прагназаваў, што інфляцыя ў траўні складзе 8,1% (эксперты ж гаварылі пра 7,8%), а ў выніку атрымалася 8,2%. Галоўны эканаміст Danske Bank Майкл Гран усклаў адказнасць менавіта на Беёнсэ. "Гэта даволі дзіўна для аднаго мерапрыемства. Раней мы такога не бачылі", — кажа ён.
Чакаецца, што ўжо ў чэрвені "эфект Беёнсэ" ў эканоміцы Швецыі не будзе заўважны, паколькі цэны павінны "вярнуцца да нормы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.