"Канфармісты ненадзейныя": папярэджанне ўсім, у каго ёсць улада
Флюгер / pixabay
У сістэме наўрад ці засталіся людзі, здольныя раскрытыкаваць рашэнні ўлады, але псіхолагу Уладзіміру Янчуку было б цікава зазірнуць ва ўнутраны свет "маўклівых" людзей.
— Гэта тыповыя канфармісты. Але канфармісты вылучаюцца мабільнасцю: яны выказваюць лаяльнасць асобе, якая мае ўладу. Але калі гэтая асоба мяняецца, канфарміста можна не пазнаць, — адзначае Янчук.
Ён папярэджвае: канфармісты — людзі ненадзейныя.
— Калі чалавек дэманструе пастаянную лаяльнасць, памятайце пра тое, што такую ж пазіцыю ён можа заняць у дачыненні да іншага чалавека. Вось чалавек, які дэманструе сваю пазіцыю, нягледзячы на рознага роду згодных, — надзейны, на яго спадзявацца можна.
Ці можа аказацца, што сістэма ўжо цяпер "жарэ сябе знутры"? Янчук перакананы: можа. Але пры адсутнасці дакладнай інфармацыі пра тое, што адбываецца ў дзяржструктурах, пра гэта можна толькі здагадвацца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.