Канферэнцыя па стварэнні новай кааліцыі праходзіць у Мінску (абнаўляецца)

Кааліцыя аб’яднае шэраг апазіцыйных палітычных партыяў і рухаў, а таксама грамадскіх арганізацыяў. Паводле яе ініцыятараў, галоўны прыярытэт — свабодныя дэмакратычныя выбары.



Канфэрэнцыя адбываецца ў цэнтры Менску. У залі прысутнічаюць Сяргей Калякін, Віктар Карняенка, Аляксандар Бухвостаў, Міхаіл Пастухоў, Станіслаў Багданкевіч.



Усяго ў канферэнцыі ўдзельнічае 75 дэлегатаў. Па звестках арганізатараў, на мерапрыемства не даехала 14 чалавек з Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.



Нагадаем, што сёння, 22 верасня за некалькі гадзінаў да пачатку мерапрыемства былі затрыманыя прадстаўнікі гомельскіх дэмакратычных сіл, якія ехалі на машыне ў Мінск. Такая ж самая недарэчнасць магла здарыцца і з намеснікам старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Львом Марголіным: ён і яшчэ адзін дэлегат ехалі на машыне з Барысава ў Мінск і іх затрымалі супрацоўнікі ДАІ і сталі правяраць машыну. Аднак спадар Марголін меў даведку, што яна скрадзенай не лічыцца. Праваахоўнікі дзве гадзіны правяралі на сапраўднасць яго пасведчанне кіроўцы і час быў страчаны. Леў Марголін і яго спадарожнік зразумелі, што спазніліся на канферэнцыю і вырашылі не ехаць у Мінск.

Фота: Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі