Кантралёрка, якую аўтобус цягнуў за заціснутую ў дзвярах руку, атрымае 18 тысяч

Кіроўца не паглядзеў у люстэркі (ілюстрацыйнае фота)

Кіроўца не паглядзеў у люстэркі (ілюстрацыйнае фота) / vk.com/gomelchp

У Гомелі кантралёрка, якую аўтобус цягнуў за заціснутую ў дзвярах руку, атрымае 18 тысяч рублёў. Гэта кампенсацыя маральнай шкоды, якую суд пастанавіў спагнаць з грамадзянскага адказчыка — прадпрыемства "Гомельаблаўтатранс". Здарэнне адбылося ў пачатку года. Супрацоўніца прадпрыемства "Гомельаблпасажыртранс" праверыла аплату праезду ў пасажыраў і пачала выходзіць. Аднак у гэты момант кіроўца націснуў кнопку і створкі дзвярэй аўтаматычна зачыніліся. Жанчыне заціснула руку, а аўтобус у той жа момант паехаў. Кантралёрка упала, пасля чаго адбылося яе валачэнне і нават "пераезд транспартным сродкам". З рознымі траўмамі пацярпелую прывезлі ў бальніцу.

У судзе Цэнтральнага раёна кіроўца цалкам прызнаў віну — ён не паглядзеў у люстэркі. У выніку быў прызнаны вінаватым "у парушэнні правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў, якія пацягнулі па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання". Мужчына асуджаны на 2 гады "хатяй хіміі". Яго пазбавілі права кіраваць транспартнымі сродкамі на працягу 3 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі