Кантралёркам “Мінсктранса” не спадабаліся новыя форменныя курткі

Кантралёркам “Мінсктранса” не спадабаліся новыя форменныя курткі

З 23 студзеня кантралёры “Мінсктранса” правяраюць аплату за праезд ва ўсіх відах грамадскага транспарта без спецыяльных камізэлек, піша “Транспартнік сталіцы”.

Цяпер для працы кантралёры атрымалі сінія, зялёныя і шэрыя зімовыя форменныя курткі, вырабленыя на швейным участку рамонтна-механічнага завода. 

Сярод мужчын незадаволеных формай практычна няма: курткі падышлі па памеры і паспяхова прайшлі выпрабаванне марозам. Хіба што ёсць адзінкавыя скаргі на якасць: зламаўся замок, адляцела кнопка, парвалася кішэня.

Але ў жанчын-кантралёраў прэтэнзій хапае. Пашытыя па мужчынскіх лекалах, на жаночых фігурах курткі не сядзяць, візуальна павялічваюць плечы і дадаюць аб'ёму.

“Я лепей звольнюся, чым надзену такую куртку”, — ледзь не плакала кантралёр на дыспетчарскай станцыі “Малінаўка-4”, калі паказвала ў тэлефоне здымкі сваіх няўдала апранутых калегаў

Некаторыя паспрабавалі “падагнаць” форму пад сябе. Хтосьці ўшыў у рукавы і ніз курткі гумкі, хтосьці нашыў на капюшон футра.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі