Капскі: Прамая выплата за продаж Няхайчыка была 2,8 мільёна еўра

Капскі: Прамая выплата за продаж Няхайчыка была 2,8 мільёна еўра

Пераход сербскага паўабаронцы Мірка Іваніча сапраўды абышоўся барысаўскаму БАТЭ амаль у 1 мільён еўра. Гэту інфармацыю ў эфіры тэлеканала БТ пацвердзіў старшыня праўлення клуба Анатоль Капскі.

“Гэтым разам журналісты патрапілі. Разавая выплата менавіта такая. Але калі мы будзем на міжнароднай арэне праходзіць далей, то будуць яшчэ і бонусныя выплаты, і выплаты вельмі істотныя. Толькі жыццё пакажа, ці будзе апраўданая гэтая пакупка. Але мы набылі маладога футбаліста, вельмі таленавітага, у якога вельмі добрая статыстыка”.

Распавёў Капскі і пра самыя выгадны продажы БАТЭ. Імі апынуліся трансферы Паўла Няхайчыка і Рэнана Брэсана ў расійскія клубы.

“Прамая выплата за Няхайчыка, калі не памыляюся, была 2 мільёны 800 тысяч еўра. І там былі бонусы. Але, на жаль, не ўсё атрымалася ў футбаліста. А так патэнцыял быў большы за 3 мільёны еўра”, — заявіў кіраўнік БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі