Капсулы для прафілактыкі і лячэння наступстваў COVID-19 распрацаваны ў Беларусі

Прэпарат распрацаваны ў парку "Вялікі камень" / investinbelarus.by​
Прэпарат распрацаваны ў парку "Вялікі камень" / investinbelarus.by​

У Беларусі выпусцілі капсулы "Цын'і", прызначаныя для прафілактыкі і лячэння наступстваў каранавірусу, паведамляе Мінэканомікі са спасылкай на намесніка міністра эканомікі Анжаліку Нікіціну.

Кроплі створаны кітайскімі і беларускімі спецыялістамі. Прэпарат распрацаваны дзякуючы новаму рэзідэнту парка "Вялікі камень" — "Наваэра Біятэх". Ён "прапанаваў цікавы вытворчы праект — стварэнне медпрэпаратаў для лячэння каранавірусу і Еўразійскага цэнтра традыцыйнай кітайскай медыцыны для культурнага абмену, дыягностыкі і лячэння", расказала Нікіціна на брыфінгу.

Раней спецыялісты Міністэрства аховы здароўя абмяркоўвалі лакалізацыю вытворчасці кітайскай вакцыны ў Беларусі на базе індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі