Карбалевіч: пытанне пра рэгістрацыю партыі "Саюз" было тэстам, маркерам

Карбалевіч: пытанне пра рэгістрацыю партыі "Саюз" было тэстам, маркерам

Пытанне пра рэгістрацыю прарасійскай партыі "Саюз" "было пэўным тэстам, маркерам, які вызначае дыяпазон свабоды рук [Аляксандра] Лукашэнкі ў расійскіх абдымках", мяркуе палітычны аналітык Валерый Карбалевіч. Як вядома, Мінюст Беларусі ў рэгістрацыі новай партыі адмовіў. "І тэст паказаў, што ў пытаннях улады ўнутры краіны гэтая свабода даволі значная, — працягвае Карбалевіч. — Таксама гэта значыць, што ўплыў Масквы на працэс трансферу ўлады ў Беларусі абмежаваны".

Палітычны аналітык падкрэслівае, што "скончылася беларуска-расійская ідылія, якая цягнулася з жніўня 2020 года". У "цяжкую хвіліну" расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін прыйшоў на дапамогу Лукашэнку, а апошні, відаць, "абяцаў Маскве ўсё, што тая пажадае" і "шмат што выканаў".

"Але як толькі зайшла гаворка пра ўплыў Расіі на ўнутраную палітыку Беларусі праз рычагі, якія Лукашэнка кантраляваць не можа (то бок — прарасійскую партыю), то выйшаў аблом, — піша Валерый Карбалевіч. — Бо гэта прэтэнзія на нейкі кавалак улады. Гэтага Лукашэнка дапусціць не можа".

Аднак, як перадае БелаПАН, партыя "Саюз" можа паўторна правесці ўстаноўчы з'езд і паспрабаваць усё ж зарэгістравацца.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі