Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі на выходных
27 красавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы прагназуецца 8-14 градусаў цяпла, месцамі 4-7 вышэй за нуль. Удзень чакаецца 21-27 са знакам "плюс".
У нядзелю, 28 красавіка, пераважна па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночнай чвэрці ўмераны, днём парывісты. Уначы будзе ад 7 да 14 цяпла, удзень чакаецца 15-22 вышэй за нуль, месцамі — да +24.
29 красавіка будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і зранку ў паўночна-заходніх раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні парывісты. Уначы прагназуецца +6...+13, па паўночным усходзе прагназуецца 1-5 цяпла, а месцамі — ад нуля да 2 градусаў марозу. Удзень чакаецца +12...+17, месцамі — да 19 вышэй за нуль.