Карупцыйная “справа медыкаў”: намміністра Ласіцкага вызвалілі ад пасады
Намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі, якога затрымалі па карупцыйнай “справе медыкаў” у пачатку ліпеня, звольнены са сваёй пасады. Гэта вынікае з урадавай пастановы № 556 ад 20 ліпеня, паведамляе “Наша Ніва”.
Ласіцкага падазраюць у атрыманні вялікіх хабараў ад пастаўшчыкоў медыцынскай тэхнікі. Паводле старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, гаворка ідзе пра сумы грошай ад 2500 да 10 000 долараў.
Ласіцкага называюць стаўленікам віцэ-прэм’ера Васіля Жарко, які раней быў міністрам аховы здароўя. Адміністратыўную кар’еру Ласіцкі пачынаў у Брэсце, дзе доўгі час ачольваў абласное ўпраўленне аховы здароўя. З 2013 года ён прыйшоў працаваць у міністэрства.