Катэдж Цапкалаў не ўдалося прадаць і з другога разу

Катэдж сям'і Цапкалаў

Катэдж сям'і Цапкалаў / e-auction.by

Рэжым Лукашэнкі і з другога разу не змог прадаць катэдж, які належыць сям'і Валерыя і Веранікі Цапкалаў і размяшчаецца ў мінскім мікрараёне Сляпянка.

На партале "Белюрзабеспячэння" гаворыцца, што аўкцыён не адбыўся праз адсутнасць удзельнікаў. На першым аўкцыёне таксама не знайшлося ахвочых купіць дом палітэмігрантаў.

Першы раз улады спрабавалі прадаць катэдж плошчай амаль у 420 квадратных метраў за 2 мільёны 104 тысячы рублёў. На другіх таргах стартавы кошт быў вызначаны на ўзроўні 1 мільёна 683,2 тысячы рублёў.

"Белюрзабеспячэнне" папярэджвае патэнцыйных пакупнікоў, што маёмасць арыштаваная і ў доме зарэгістраваныя тры чалавекі, у тым ліку двое непаўналетніх.

Валерый Цапкала ў 2020 годзе вылучаўся на пасаду прэзідэнта, аднак Цэнтрвыбаркам забракаваў вялікую колькасць подпісаў, сабраных за яго. Цапкала яшчэ да дня выбараў пакінуў Беларусь. Рэжым Лукашэнкі завочна асудзіў яго на 17 гадоў пазбаўлення волі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі