Каты глытаюць бонсцікаў, дзеці — манеты

Каты глытаюць бонсцікаў, дзеці — манеты

У Мінскай вобласці двухгадовы хлопчык праглынуў... бонсціка. На шчасце, даставаць цацку не давялося: бонсцік, кажуць дактары Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, "прайшоў транзітам".


Выпадак з глытаннем бонсціка — першы ў клініцы. Па словах загадчыка хірургічнага аддзялення Аляксандра Нікуленкава, дзіця праглынула маленькую гумовую цацку на вачах у маці. Маці паспрабавала дастаць яе самастойна. Хлопчык стаў задыхацца. У бальніцы рэнтген паказаў, што дыхальныя шляхі чыстыя, таму сталі чакаць.

Каты глытаюць бонсцікаў, дзеці — манеты

"Бонсцікі небяспечныя. На здымках яны не заўважныя, але ўскладненні выклікаюць у дзяцей не часта. Горш, калі трапляюць у дыхальныя шляхі", — кажа  Аляксандр Нікуленкаў.


Аматары паспрабаваць на смак іншароднае цела, распавядае доктар, паступаюць у хірургію амаль штодня. Часцей гэта дзеці да трох гадоў. Але ёсць і старэйшыя "эксперыментатары".


"Дзеці глытаюць дробныя дэталі цацак, а таксама тое, што блішчыць.  Батарэйкі — вельмі небяспечныя, бо яны здольныя выклікаць электрахімічныя апёкі верхніх аддзелаў страўнікава-кішэчнага тракту. З тых часоў, як у Беларусі з'явіліся манеты, цяпер проста эпідэмія ў плане манет. Глытаюць любыя манеты, нават двухрублёвыя. Яшчэ іголкі, булаўкі, цвікі. Быў хлопец, які праглынуў зубную шчотку. Сёння вось да нас з рэанімацыі перавялі хлопца, які выпіў 70%-ю воцатную эсэнцыю", — працягвае Аляксандр Нікуленкаў.


Доктар кажа, што ёсць выпадкі, калі "жыццё нічому не вучыць бацькоў", і маленькія аматары батарэек вяртаюцца ў клініку з той жа праблемай.

Але бонсцікаў і іншыя іншародныя целы любяць не толькі дзеці, але і іх коцікі і сабачкі. 


"Даставаць бонсцікаў да нас прывозяць часта. Разы тры-чатыры на тыдзень, асабліва калі з'яўляецца новая калекцыя. Больш любяць іх "есці" сабакі", — кажуць у ветклініцы Sas animal servise.


Максім Кардаш, хірург клінікі "Доктар Вет", вядзе блог у instagram, дзе распавядае пра праблемы коцікаў і сабак. Сярод іх — і любоў да каляровых бонсцікаў:

Каты глытаюць бонсцікаў, дзеці — манеты

"Калі толькі бонсцікі з'явіліся, толькі я за тры месяцы дастаў іх, напэўна, 20 штук. Прычым, іх больш любяць каты. Цяпер гэта здараецца радзей. Магчыма, яны вабяць жывёл сваёй мяккай кансістэнцыяй". 


Часцей за ўсё з хатніх жывёл, расказвае Максім, "дастаюць" шнуркі, ніткі, цацкі з Kinder-сюрпрызаў, завушніцы, пярсцёнкі, крыжыкі:


"Усё бліскучае, маленькае, звінячае, што прыцягвае ўвагу". 


Калі жывёліна праглынула, напрыклад, бонсціка і трапляе да доктара цягам першых двух дзён — цацку дастаюць і на страўнік ці кішэчнік накладаюць швы. Цягам двух дзён жывёл рэкамендуюць не карміць. Калі ж бонсцік выяўлены пазней — даводзіцца выдаляць частку кішэчніка. Тады жывёла ўзнаўляецца даўжэй.

Асцярожна, шакуючае відэа аперацыі па ліквідацыі бонсціка з кішэчніка коціка: 

Дактары просяць бацькоў і гаспадароў жывёл адказна ставіцца да сваіх абавязкаў. Прыбіраць небяспечныя прадметы ў месцы, дзе іх немагчыма знайсці. Бацькам варта сачыць за рэкамендацыямі вытворцаў цацак: калі на пакунку напісана 3+, пачакаць, калі дзіця дасягне трох гадоў.

Фота Аляксандра Нікуленкава — modkb.by, Максіма Кардаша — instagram

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі