Каты-сквотары: што рабіць, калі патрабуюць выселіць жывёл з інтэрната

Кот

Кот / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Жыльцоў інтэрната БелАЗ хочуць абавязаць на працягу тыдня "выселіць" са сваіх пакояў катоў і сабак. З аднаго боку, утрыманне хатніх жывёл у інтэрнаце заўсёды забаранялася правіламі ўнутранага распарадку.

З іншага — але ж усё роўна парушалі і жылі з катамі. Чаму цяпер — нельга?

Што рабіць жыхарам і ці можа адміністрацыя інтэрната выгнаць іх на вуліцу, калі тыя адмовяцца "высяляць" сваіх гадаванцаў?


Узялі кошку, бо былі мышы

Відэаролік з аб'явай адміністрацыі ЖЭС выклікаў рэзананс у сацсетках. У каментарах да яго адна з жыхарак расказала, што вымушаная была завесці кошку, бо па блоку бегалі мышы. "З мышамі жыць можна, а з кошкай — не?" — абураецца жанчына.

Але былі і тыя, хто стаў на бок адміністрацыі:

"Навошта ў інтэрнат ад пачатку браць жывёл! Гэта часовае жыллё, куча людзей за сценамі, шмат дзяцей. А калі ў суседзяў алергія? А агульныя кухні.. Будзе сваё, бярыце хоць дзесяць!" — выступае супраць жывёл у інтэрнаце іншая беларуска.

“У нас так жылі з жывёламі, і чыйсьці кот гадзіў у калідоры. А чый — ніхто не прызнаваўся", — пагаджаецца іншая ўдзельніца спрэчкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі