Каўбасе "Украінскай" у Расіі памянялі "нацыянальнасць"
З незвычайным фактам перайменавання каўбасы сутыкнулася жыхарка Расіі Лілія Мацюхіна. Яна размясціла ў інтэрнэце здымак каўбасы пад назвай "Беларуская" Бранскага мясакамбіната. Пры гэтым жанчына зазначыла, што яшчэ пару тыдняў таму гэтая каўбаса называлася "Украінскай".
Дарэчы, на сайце мясакамбіната ў асартыменце дагэтуль ёсць падобная з выгляду каўбаса з назваю "Украінская арыгінальная". Па словах Мацюхінай, "Беларуская" мае такі ж самы склад і прадаецца па тым самым кошце.
У каментары тэлеканалу "Белсат" на Бранскім мясакамбінаце заявілі, што раней у іх асартыменце была каўбаса "Украінская", але асартымент увесь час змяняецца. І ў гэтым, маўляў, няма нічога незвычайнага.
Фота: Белсат