КДБ уключыў коміка Славу Камісаранку ў спіс "тэрарыстаў"

Слава Камісаранка
КДБ уключыў коміка Славу Камісаранку ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарызму". У канцы мінулага года ў Беларусі яго завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму (за "паклёп на Лукашэнку", "абразу Лукашэнкі" і "распальванне варожасці").
Цяпер у "тэрарыстычным спісе", які складае дзяржбяспека, 1234 чалавекі, больш за 500 з іх — беларусы.
Слава Камісаранка — адзін з самых вядомых беларускіх стэндапераў. Яго "фішка" ў палітычных жартах — характарыстыка "Чык-чырык" для Аляксандра Лукашэнкі. Пасля падаўлення пратэстаў у 2020-м і пачатку масавых рэпрэсій комік быў вымушаны пакінуць Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.