КДК: мараторый на павышэнне коштаў распаўсюджваецца і на інтэрнэт-гандаль

Кантралёры пагражаюць дабрацца да ўсіх парушальнікаў / pixabay.com
Кантралёры пагражаюць дабрацца да ўсіх парушальнікаў / pixabay.com

У Беларусі па факце "завышэння цэнаў" распачалі больш за 10 крымінальных спраў. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Камітэта дзяржкантроля, дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Ігар Маршалаў. Паводле яго слоў, справы распачалі "за апошнія некалькі дзён па выяўленых правапарушэннях". "Мерапрыемствы праводзяцца не толькі на прадпрыемствах рознічнай сеткі, але і ў іншых сферах", цытуе словы Маршалава БЕЛТА,

Прадстаўнік КДК падкрэсліў, што мараторый на павышэнне коштаў у Беларусі распаўсюджваецца і на інтэрнэт-гандаль. "Нягледзячы на тое, што ў Беларусі зарэгістравана каля 30 тысяч інтэрнэт-крамаў, у органаў фінансавых расследаванняў маюцца дастатковыя рэсурсы для таго, каб кантраляваць рост коштаў", — заявіў Ігар Маршалаў.

На мінулым тыдні прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў пастанову аб увядзенні ў Беларусі мараторыя на павышэнне коштаў і тарыфаў на ўнутраным рынку. Урад аператыўна адрэагаваў на загад Аляксандра Лукашэнкі з 6 кастрычніка забараніць рост коштаў. МАРГ заявіла аб "татальным кантролі коштаў", а Камітэт дзяржаўнага кантроля анансаваў "маштабныя праверкі коштаў у гандлёвых аб'ектах" і прыгразіў парушальнікам крымінальнымі справамі. Лукашэнка ж падпісаў дырэктыву "Аб недапушчальнасці росту коштаў", у якой таксама згадваюцца крымінальныя справы. Першую распачалі ў Лідзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі