Хакеісты мінскага "Дынама" у гасцях разграмілі "Барыс" — 5:1
Вадзім Мароз адзначыўся ў матчы хет-трыкам
У матчы чэмпіянату КХЛ у Астане зхакеісты "Дынама-Мінск" выйгралі ў мясцовага "Барыса" з разгромным лікам — 5:1.
Хет-трыкам у "зуброў" адзначыўся Вадзім Мароз. Яшчэ дзве шайбы гаспадарам забілі Дзілон Дзюбэ і Данііл Сацішвілі.
Дынамаўскі галкіпер Андрэй Карэеў атрымаў траўму, праз што "Барысу" ў пэўны момант удалося зраўняць лік. Аднак гэтую шайбу скасавалі, бо было становішча па-за гульнёй.
Заключны матч выязной серыі "зубры" правядуць 15 верасня супраць маскоўскага "Дынама".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.