Хапун у Брэсце: за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" затрымалі трох мужчын

Затрыманыя ў Брэсце / фота з сацсеткі "Вконтакте" і тэлеграм-канала сілавікоў
Затрыманыя ў Брэсце / фота з сацсеткі "Вконтакте" і тэлеграм-канала сілавікоў

У Брэсце супрацоўнікі ГУБАЗіКа за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" затрымалі трох мясцовых жыхароў — Аляксандра, Кірыла і Яўгена, піша "Наша Ніва". Прычынай затрымання сталі рэпосты ў сацсетках.

Кірыла вінавацяць таксама ў "распаўсюдзе экстрэмісцкай сімволікі". Акрамя таго Кірыла і Яўгена вінавацяць па артыкуле 19.11 КаАП (выраб і распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі). Дата затрымання невядомая.

ГУБАЗіК рэгулярна ладзіць хапуны ў розных гарадах, палюючы на іншадумцаў. Некалькі дзён таму стала вядома пра аблаву ў Гродне. Перад гэтым была аблава ў Гомелі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі