У Гродне затрымалі начальніцу аднаго з аддзелаў "Прыёрбанка"
Затрыманая ў Гродне / Скрыншот з відэа
У Гродне затрымалі начальніцу аднаго з аддзелаў "Прыёрбанка", паведамляе @viasna96. Яе абвінавачваюць у распаўсюдзе "экстрэмісцкіх матэрыялаў", далучэнні да "Плана Перамога", дасыланні інфармацыі ў чат-бот "Чорнай кнігі Беларусі", а таксама ў ахвяраванні грошай у фонд салідарнасці BYSOL у жніўні 2020-га.
Вядома, што затрыманая — жонка намесніка дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства ў Гродне.
"Наша ніва" ўдакладняе, што ў Гродне затрыманая Людміла Саковіч.
Затрыманні працягваюцца па ўсёй Беларусі. Днямі стала вядома пра хапун у Гродне. Там былі затрыманыя як мінімум шэсць чалавек. 16 траўня затрымалі каля дзясятка чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.