Украінец расказаў пра сястру: жыве ў Беларусі і баіцца, што яе "забяруць"

У вёсцы Пагулянка / suspilne.media
У вёсцы Пагулянка / suspilne.media

Suspilne.media падрыхтавала рэпартаж з вёскі Пагулянка Камень-Кашырскага раёна на Валыні, якая знаходзіцца ў 7 кіламетрах ад беларускай мяжы. Мясцовыя жыхары расказваюць, як жывуць падчас вайны. У некаторых з іх на беларускім Палессі ёсць сваякі. Раней да іх ездзілі ў госці, а цяпер гэта немагчыма. Больш таго, сваякі з Беларусі баяцца нават размаўляць.

"Сястра маўчыць... Чацвёра дзяцей, забяруць ды і ўсё", — кажа Васіль з Пагулянкі.

Некаторыя вяскоўцы не вераць, што беларусы будуць на іх наступаць. "У нас тут балота, — кажа жанчына. — Праз балота яны не пойдуць, бо там яны патонуць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі