А хтосьці ў курску, што адбываецца? Квіз па фэйках ад прапагандыстаў
"Іх там няма"
Думаеце, маніпуляцыі і прапаганда — доля толькі беларускага і расійскага ТБ? Не, яны як вірусы распаўсюджваюцца самі па сабе праз сацсеткі і ў заходніх грамадствах. Апошні прыклад — пратэсты ў Вялікабрытаніі, якія пачаліся пасля фэйкавых укідаў у Твітары пра асобу забойцы трох дзяўчат.
Як і ад любога віруса, ад маніпуляцый ёсць вакцына — крытычнае мысленне. Патрэніруемся вызначаць фэйкі і правяраць факты, каб потым не стаць ахвярамі ні дзяржаўнай прапаганды, ні розных рухаў, якія спрабуюць схіляць грамадскую думку ў свой бок. Паехалі!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.