Кіеў: дэманстранты жадаюць міністрам “Доброго ранку”
Група ў складзе 150 актывістаў з Цярнопаля выйшла з Майдана Незалежнасці і паднялася да Кабінета Міністраў.
Людзі скандуюць “Доброго ранку!” Ніякіх актыўных дзеянняў, накіраваных на блакаванне будынка, або яго захоп, група не прадпрымае.
Між тым, пратэстоўцы на Майдане Незалежнасці, якія ўначы ўзвялі барыкады па перыметры плошчы, з пачаткам руху метро паабяцалі разабраць праходы для свабоднага руху пешаходаў. Аднак дарожная частка застаецца закрытай. Як перадае карэспандэнт агенцтва “Інтэрфакс-Україна”, перакрыты Крэшчацік з абодвух бакоў ад Майдана Незалежнасці, вуліца Інстытуцкая, вуліца Гарадзецкага, вуліца Міхайлоўская.
Па стане на 6.20 абстаноўка спакойная. За 15 хвілін да гэтага прыбыла калона з 200 свабодаўцаў, папоўніўшы шэрагі пратэстоўцаў.
Пратэстоўцы на Майдане плануюць заняцца добраўпарадкаваннем лагера, у прыватнасці, пашырыць намётавы гарадок, інфармуе “Украінская праўда”.