Кіеў: за суткі па дапамогу звярнулася 165 траўмаваных дэманстрантаў
Пра гэта паведамляе Дэпартамент аховы здароўя Кіеўскай гарадміністрацыі.
За мінулыя суткі да лекараў брыгад неадкладнай медыцынскай дапамогі звярнуліся 165 траўмаваных ўдзельнікаў акцый пратэсту, якія адбываюцца ў цэнтры сталіцы. З іх шпіталізавана 109 чалавек.
Інфармацыю аб стане шпіталізаваных іх блізкія і родныя могуць даведацца па тэлефоне гарачай лініі: 15-03.
Прэс-служба МУС Украіны паведамляе, што 35 супрацоўнікаў праваахоўных органаў шпіталізаваныя пасля учорашніх сутыкненняў. Таксама ў нядзелю ў Кіеве падчас акцый пратэсту пацярпелі больш за 40 украінскіх і замежных журналістаў. Большасць пацярпелых - збітыя супрацоўнікамі міліцыі.