Кіраўніца Беллегрома расказала, чаму беларускае адзенне можа быць толькі дарагім

Актывісткі Беларускага саюза жанчын канцэрна "Беллегпрам" / МНС
Актывісткі Беларускага саюза жанчын канцэрна "Беллегпрам" / МНС

Беларускае адзенне не можа быць танным, заявіла кіраўнік "Беллегпрама" Таццяна Лугіна. Яна лічыць, што прычына гэтага — "дызайн, якасць і надзейнасць".

Па словах чыноўніцы, яна бывала за мяжой, дзе назірала за гандлем і працай сваіх калег. "І ўсё адно вяртаешся да таго, што менавіта цана / якасць — лепш за беларускіх вытворцаў няма", — заяўляе Лугіна.

Кіраўніца "Беллегпрама" перакананая, што ў краіне адсутнічае канкурэнцыя, таму вытворцы адзення, бялізны і абутку павінны працаваць на павелічэнне сваёй прысутнасці на беларускім рынку, змяншаючы пры гэтым колькасць імпарту.

Лугіна кажа, што ў Беларусі шыюць вопратку для рознага спажыўца. Але ў краіне "няма таннага тавару апрыёры, таму што ўсе якасныя характарыстыкі як па тканіне, як па дызайне, як апрацоўцы (тэхналагічныя вузлы, аперацыі)".

Раней на сустрэчы з Лукашэнкам Лугіна заявіла, што ў Беларусі гатовы шыць як базавую, так і люксавую вопратку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі