Кіраўніца МЗС Брытаніі адмовілася даць модныя парады свайму галоўнаму суперніку

Ліз Трас і Рышы Сунак падчас дэбатаў / Reuters
Ліз Трас і Рышы Сунак падчас дэбатаў / Reuters

Дэбаты паміж двума "фіналістамі адбору" на пасаду лідара Кансерватыўнай партыі і, адпаведна, прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі, прайшлі ўвечары 25 ліпеня. Кіраўніца МЗС Ліз Трас і былы кіраўнік Мінфіна Рышы Сунак, як піша The Guardian, "рвалі адно аднаго" ў эфіры.

Спрачаліся пра сур'ёзныя тэмы — падаткі, працу з Кітаем, аднаўленне эканомікі і экалогію. Але размова закранула і модныя парады.

Вядоўца спытаў Сунака пра нападкі кіраўніцы Мінкульта Надзін Дорыс: тая адзначае, што былы кіраўнік Мінфіна носіць дарагія касцюмы, пашытыя на замову, і пантофлі Prada. Не сакрэт, што жонка палітыка — дачка індыйскага мільярдэра. А ў Ліз Трас, у сваю чаргу, завушніцы за чатыры з паловай фунта стэрлінгаў.

Пакуль Сунак спрабаваў апраўдацца, што ён "не быў народжаны ў багацці", Ліз Трас адмовілася даваць суперніку модныя парады.

Паводле вынікаў апытання выбаршчыкаў-кансерватараў, перамогу ў дэбатах прысудзілі Ліз Трас. Яна працягвае павышаць свае шанцы зрабіцца наступным прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі