Кіраўнік Брэсцкай вобласці заспяваў на ўкраінскай мове (відэа)
Прычым, зрабіў гэта дуэтам з опернай спявачкай з Украіны.
Экпромт адбыўся 9 студзеня ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы падчас адкрыцця міжнароднага фестываля класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары". Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар падняўся на сцэну для ўрачыстай узнагароды удзельнікаў канцэрту. Начакана для ўсіх ён па-ўкраінску заспяваў разам салісткай Кіеўскага тэатра аперэты Саламіяй Прыймак.
Дарэчы, амаль 3 гады таму Сумар запісаў паўнафарматны дыск "Береза белая, подруга". Альбом уяўляе сабой зборнік лірычных песен у выкананні Канстанціна Сумара пад суправаджэнне ансамбля народных інструментаў.
Фота, відэа — tomin.by