Кіраўнік Дзярждэпа назваў здраднікам экс-дарадцу Трампа, які прылятаў у Беларусь

Кіраўнік Дзярждэпа назваў здраднікам экс-дарадцу Трампа, які прылятаў у Беларусь

Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа назваў здраднікам Джона Болтана — былога дарадцу прэзідэнта Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы. Нагодай стала рашэнне Болтана апублікаваць мемуары, у якіх змяшчаецца сакрэтная інфармацыя, перадае РБК.

Пампеа заявіў, што кнігу Болтана цалкам не чытаў, але з прачытаных урыўкаў зрабіў выснову, што той піша мноства хлуслівых сцвярджэнняў, паўпраўду і проста выдумкі.

Кніга Болтана пакуль не выйшла. Урыўкі з яе ўпершыню былі апублікаваныя ў студзені 2020-га. У іх згадвалася размова з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам улетку 2019 года пра вылучэнне ваеннай дапамогі Украіне. 

У яшчэ адным урыўку Болтан апісвае просьбу Трампа да старшыні КНР Сі Цзіньпіна падтрымаць яго на выбарах.

17 чэрвеня Міністэрства юстыцыі ЗША падало ў суд на Болтана за яго кнігу, якая цяпер рыхтуецца да выхаду. Як сцвярджае Мінюст, у кнізе змяшчаецца сакрэтная інфармацыя, здольную паставіць пад пагрозу нацыянальную бяспеку краіны. Па словах амерыканскіх чыноўнікаў, Болтан парушыў абавязанні, узятыя на сябе пры паступленні на пасаду. Сам экс-дарадца Трампа адмаўляе гэтыя абвінавачванні.

Трамп таксама заявіў, што Болтан парушыў закон, публікуючы ў мемуарах сакрэтную інфармацыю. 

71-гадовы Болтан быў дарадцам Трампа па нацбяспецы з красавіка 2018 года. У жніўні 2019-га ён наведваў Беларусь з афіцыйным візітам, сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Неўзабаве пасля гэтага візіту ён падаў у адстаўку з ініцыятывы Трампа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі