Кіраўнік Літоўскай чыгункі пакіне пасаду 3 студзеня

Кіраўнік Літоўскай чыгункі пакіне пасаду 3 студзеня

Кіраўнік дзяржаўнай кампаніі "Літоўская чыгункаі" Мантас Бартушка пакіне сваю пасаду 3 студзеня, паведамляе delfi.lt. Рада дырэктараў звальняе яго па пагадненні бакоў.

Замест яго часовым кіраўніком кампаніі стане Эгідыюс Лазаўскас. Цяпер ён узначальвае даччыную кампанію па грузаперавозках LTG Cargo. У кіраўніцтве працуе з студзеня 2017 года.

Звальненне Бартушкі — вынік "калійнага скандалу" ў Літве, звязанага з транзітам беларускіх калійных угнаенняў. Пасля таго як "Беларуськалій" трапіў пад санкцыі ЗША, Літва шукае магчымасці спыніць гэты транзіт. Міністры транспарту і замежных спраў нават падавалі ў адстаўку ў сувязі з гэтым канфліктам, але прэм'ер Шымонітэ не прыняла іх адстаўку.

Лазаўскас таксама адзначыў праблему з беларускім транзітам як адну з асноўных на новай пасадзе. Другая задача, па яго словах, — дыверсіфікацыя дзейнасці кампаніі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі