Кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў падаў у суд на Саакашвілі

Кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў падаў у суд на Саакашвілі

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што падаў у суд іск аб абароне гонару і годнасці праз абвінавачванні ў яго адрас, выказаныя губернатарам Адэскай вобласці Міхаілам Саакашвілі.

“Я падаў у суд на спадара Саакашвілі”, — заявіў міністр у чацвер, паведамляе ВВС, са спасылкай на тэлеканал “1+1”.

Аваков таксама распавёў, што, паводле яго дадзеных, падаць у суд на экс-прэзідэнта Грузіі плануе і ўкраінскі прэм’ер Арсені Яцанюк.

“Бо калі ты кажаш, што чалавек — злодзей, адказвай за гэта. Наколькі я ведаю, спадар Яцанюк таксама збіраецца гэта зрабіць”, — сказаў кіраўнік МУС.

Арсен Авакаў і Міхаіл Саакашвілі абвінавацілі адзін аднаго ў карумпаванасці падчас сваркі 14 снежня на пасяджэнні Нацрады па рэформах пры ўдзеле прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Сварка адбылася падчас спрэчкі па пытанні прыватызацыі Адэскага партовага завода.

"Артыст, бл...! Цыркач, сволач!" — як лаяліся Авакаў і Саакашвілі (відэа)

Фота: news-ua.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі