Кіраўнік МЗС Брытаніі напісаў ліст палітвязню Алесю Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі, архіўнае фота

Алесь Бяляцкі, архіўнае фота

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Лэмі напісаў лісты падтрымкі тром актывістам. Такім чынам ён адзначыў Сусветны дзень правоў чалавека 10 снежня. Сярод адрасатаў брытанскага міністра — нобелеўскі лаўрэат, беларускі палітвязень Алесь Бяляцкі.

Тэкст ліста прыводзіць амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі. У ім гаворыцца, што Вялікабрытанія ўважліва сачыла за лёсам Бяляцкага і яго паплечнікаў-праваабаронцаў з часу іх арышту ў 2021 годзе.

"Вашы шматгадовыя намаганні як заснавальніка мінскага праваабарончага цэнтра "Вясна" па падтрымцы палітвязняў, дакументаванні парушэнняў правоў чалавека і закліках да дэмакратыі адлюстроўваюць каштоўнасці Вялікабрытаніі і надзеі для Беларусі. Прысуджэнне вам Нобелеўскай прэміі міру ў 2022 годзе сімвалізуе вашу адвагу і значнасць вашай працы", — піша кіраўнік брытанскай дыпламатыі.

Ад імя Вялікабрытаніі Лэмі выказвае салідарнасць з Бяляцкім ды іншымі беларусамі, якія сталі ахвярамі рэпрэсій. Ён заклікае рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх палітвязняў, а Бяляцкаму зычыць сіл і трываласці.

Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі асуджаны за праваабарончую дзейнасць на 10 гадоў пазбаўлення волі.

Кіраўнік МЗС Брытаніі напісаў ліст палітвязню Алесю Бяляцкаму
Ліст Дэвіда Лэмі да Алеся Бяляцкага

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі