Кіраўнік расійскага МЗС: Захад абавязаны прызнаць уз’ядненне Крыму з Расіяй
Калі Захад прызнаў Майдан, то рэальнасць уз’яднання Крыму з Расіяй пагатоў абавязаны прызнаць.
Пра гэта заявіў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў у інтэрв’ю расійскаму Першаму каналу. Ён адзначыў, што прызнанне Майдана і непрызнанне рашэння жыхароў Крыма, “гэта проста нячысты падыход”. “Нават калі абстрагавацца ад супастаўлення законнасці таго, што адбылося на Майдане і ў Крыме, нават калі абстрагавацца ад сутнасці справы, казаць, што на Майдане адбылася рэальнасць, а падзеі ў Крыме рэальнасцю прызнаць нельга, з дыпламатычнага пункту гледжання, не вытрымлівае ніякай крытыкі”, — сказаў Сяргей Лаўроў.
Па словах расійскага міністра, нармалізацыі сітуацыі перашкаджае дваістасць Захаду ў дыялогу па Украіне. “Запрашаючы нас да такога дыялогу і ў размовах па двухбаковых каналах запэўніваючы ў імкненні спрыяць нармалізацыі абстаноўкі, нашы партнёры не цалкам паслядоўныя, бо паралельна на публічных пляцоўках, уключаючы Генеральную асамблею ААН, яны ўсяляк ухваляюць вельмі і вельмі канфрантацыйныя і задзірыстыя выказванні, якія мяжуюць з абразлівымі падыходамі і яўна не спрыяюць стварэнню неабходнай атмасферы для нармальнага дыялогу”, — сказаў расійскі міністр замежных справаў.
Сяргей Лаўроў сцвярджае, што Расія хоча, каб Украіна была мірнай, стабільнай і дружалюбнай дзяржавай, пры поўнай павазе яе жадання супрацоўнічаць з Расіяй, Еўропай, ЗША.