Кіраўнік СБУ: Снайперамі на Майдане кіраваў памочнік Пуціна

Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка абвінавачвае памочніка прэзідэнта Расіі Уладзіслава Суркова ў тым, што ён кіраваў снайперскімі групамі замежнікаў на Майдане Незалежнасці ў лютым 2014 года. Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала "1+1", інфармуе Еспресо.TV.

Валянцін Налівайчанка

Налівайчанка распавёў, што гэтую інфармацыю на допытах паведамілі супрацоўнікі спецпадраздзялення СБУ "Альфа". "Яны далі канкрэтныя сведчанні пра месцазнаходжанне замежных снайперскіх груп, якія цэлілі і ў мітынгоўцаў…, і ў супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў", — сказаў ён.

Валянцін Налівайчанка падкрэсліў, што ў праваахоўнікаў ёсць дакументальнае пацверджанне іх супрацьпраўнай дзейнасці ва Украіне.

"У рамках гэтай вытворчасці ёсць пасады, прозвішчы, копіі пашпартоў, даты іх ўезду-выезду, якой сувяззю яны карысталіся, у якіх памяшканнях знаходзіліся, як дарадца прэзідэнта Пуціна Суркоў імі кіраваў у Кіеве…", - сказаў ён.

Уладзіслаў Суркоў

Кіраўнік СБУ таксама адзначыў, што тры групы супрацоўнікаў Федэральнай службы бяспекі Расіі прыязджалі ў Кіеў у снежні 2013-га — лютым 2014 года і ажыццяўлялі арганізацыю і планаванне разгону актывістаў Еўрамайдана.

У Кіеве заявілі, што на Майдане стралялі снайперы з Расіі і Беларусі

Фота: Reuters, УНІАН, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі