Кіраўніка Мінпрыроды адхілілі, бо не знайшоў у краіне нафту?

Кіраўніка Мінпрыроды адхілілі, бо не знайшоў у краіне нафту?

Андрэй Каўхута, геолаг па спецыяльнасці, часова адхілены ад пасады міністра прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя. Афіцыйная версія — раней ён працаваў у навукова практычным цэнтры па геалогіі, там выявілі факты незаконнага атрымання сродкаў.

Але на думку каардынатара таварыства “Зялёная сетка” Яраслава Бекіша, часовае адхіленне можа быць звязанае з пошукам рэсурсаў. Бо пры прызначэнні Андрэю Каўхуту ставілі прамую задачу — знайсці новыя радовішчы нафты. Такую думку эксперт выказаў у эфіры Еўрарадыё.

Бекіш: “Асноўны яго профіль звязаны са здабычай карысных выкапняў, ён геаолаг па спецыяльнасці. Яго прызначэнне паўплывала на палітыку Мінпрыроды. Пачаўся крэн у здабычу, найперш нафты. Бо яму паставілі задачу знайсці нафту і даць справаздачу. У гэтым вялікая праблема, бо з-за такой задачы церпяць прыродаахоўныя функцыі. Сама задача таксама не выканальная”.

Пры міністры Каўхуце Беларусь далучылася да Парыжскай канвэнцыі па клімаце. Але пры гэтым спрэчным засталося пытанне адкрытасці будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Глядзець размову цалкам можна тут:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі