Кіраўнікі МЗС краін G7 абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі
4 траўня кіраўнікі МЗС краін G7 абмяркуюць у Лондане сітуацыю ў Беларусі. Пра гэта паведамляе брытанскае знешнепалітычнае ведамства. Таксама будуць абмеркаваны "варожыя дзеянні" Расіі каля ўкраінскай мяжы, лёс расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага ды іншыя тэмы.
У G7 уваходзяць Вялікабрытанія, Германія, Італія, Канада, Францыя, Японія і ЗША.
Беларусь ужо знаходзіцца пад санкцыямі з-за парушэння правоў чалавека, фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і г. д., нашай краіне пагражаюць новыя санкцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.