Кіроўца заснуў падчас руху, у выніку легкавік сутыкнуўся з грузавіком (фота)
Кіроўца легкавіка заснуў падчас руху, у выніку аўтамабіль сутыкнуўся з грузавіком. Здарэнне адбылося 29 сакавіка ў Бярозаўскім раёне. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, каля 07.30 на аўтадарозе М-1 / Е-30 адбылася аўтааварыя. Па папярэдняй інфармацыі, 25-гадовы жыхар Мінска, кіруючы аўтамабілем "Фольксваген", заснуў і здзейсніў сутыкненне з грузавіком "ГАЗ", які рухаўся ў спадарожным накірунку.
У выніку аварыі кіроўца і пасажыр легкавіка атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Кіроўцу з цяжкай адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам асновы чэрапа даставілі ў Брэсцкую абласную бальніцу. 26-гадовы пасажыр з траўмай галавы шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне Бярозаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.