Кіт Рычардс стане дзіцячым пісьменнікам

У кніжцы музыка распавядзе, як яго дзед па лініі маці навучыў яго азам ігры на гітары. Ілюстрацыі да кнігі намалявала дачка Рычардса Тэадора, якую Кіт назваў у гонар таго самага дзеда, Тэадора Агастаса Дзюпры.


Рычардс кажа, што нядаўна стаў дзедам у пяты раз, таму ён ведае, што піша. "Сувязь, асаблівая сувязь паміж дзецьмі і іх прабацькамі — унікальная рэч, яе трэба захоўваць, — перакананы музыка. — Гэта гісторыя пра адзін з такіх чароўных момантаў. Я хацеў бы быць такім жа выдатным дзедам, якім Гас быў для мяне".


Пра тое, як дзядуля навучыў Кіта кубінскай песні "Malagueña", музыка падрабязна апісаў у сваёй біяграфіі "Life". Гэты эпізод Рычардс лічыць момантам сваёй музычнай ініцыяцыі.

Паводле zvuki.ru

Фота: billboard.ru.msn.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі