Памёр прамоўтэр The Beatles Сід Бернстайн

У ЗША памёр музычны прамоўтар Сід Бернстайн, вядомы па працы з The Beatles і іншымі папулярнымі музыкамі, перадае BBC. Яму было 95 гадоў.

Бернстайн быў адным з першых менеджараў, якія супрацоўнічалі з The Beatles у ЗША. У прыватнасці, падчас першых гастроляў ліверпульскай каманды ў Штатах ў 1964 годзе ён арганізаваў выступ гурта ў Карнегі-холе. Акрамя гэтага, ён быў арганізатарам знакамітага канцэрту гурта на стадыёне Shea Stadium ў 1965 годзе, на якім прысутнічалі больш за 50 тысяч гледачоў.

Акрамя The Beatles, Бернстайн працаваў з іншымі папулярнымі выканаўцамі, сярод якіх былі The Rolling Stones, Джудзі Гарланд, Рэй Чарльз і Джымі Хендрыкс. У 93 гады Бернстайн выпусціў свой сольны альбом “Sid Bernstein Presents”, на якім выканаў кавер-версіі сваіх любімых песень The Beatles і выканаўцаў, якія супрацоўнічалі з ім.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі