Брытанка купіла ў падарунак мужу пінжак Джона Ленана
Жанчына распавяла, што гэта не першая рэч музыкаў ліверпульскай каманды, якую яна купляе: калекцыя іх сям'і ўжо даволі вялікая.
Бірузовы пінжак Джона Ленана, які ён насіў у канцы 1960-х гадоў, прададзены на брытанскім аўкцыёне за 11 тысяч долараў, паведамляе The Daily Express.
Шчаслівай ўладальніцай лота стала мясцовая жыхарка, якая пажадала застацца ананімнай. Яна распавяла, што набыла пінжак у якасці падарунка на дзень нараджэння мужа. Жанчына таксама паведаміла, што гэта не першая рэч музыкаў ліверпульскай каманды, якую яна купляе: калекцыя іх сям'і ўжо даволі вялікая.
Бірузовы пінжак належаў Джону Ленану прыблізна ў канцы 1960-х гадоў. Ён падарыў яго сваёй сяброўцы, калі пераязджаў у Амерыку. У 1970-х дзяўчына падарыла пінжак свайму сябру на дзень нараджэння. Той захоўваў яго ў сябе больш за 25 гадоў, а затым перадаў аўкцыённаму дому.