Пол Макартні стане ўладальнікам правоў на песні The Beatles праз 5 гадоў

Пол Макартні, нарэшце, верне сабе правы на кампазіцыі The Beatles. Гэта магло здарыцца яшчэ ў 1985-м, аднак тады яго перайграў Майкл Джэксан, з-за чаго музыкі і пасварыліся.

У каталога The Beatles вельмі складаная гісторыя. Яшчэ з 1963 года правы на кампазіцыі ліверпульскай чацвёркі пераходзілі ад адных уладальнікаў да іншых. 1985 годзе каталог цалкам выкупіў Майкл Джэксан, і праз 10 гадоў прадаў яго Sony прыблізна за 95 мільёнаў долараў.

І вось, нарэшце, Макартні, мае магчымасць атрымаць тое, што належыць яму па праве: згодна з Актам пра капірайт ЗША 1976 года любыя музычныя творы робяцца ўласнасцю іх аўтара праз 56 гадоў пасля іх выдання. Першыя альбомы The Beatles выйшлі ў 1963 годзе. Так што прыкладна праз 5 гадоў Макартні атрымае правы на напісаныя ім жа песні.

Паводле zvuki.ru

Фота: buro247.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі