The Rolling Stones запісалі новую песню (слухаць)
Трэк “Doom And Gloom” — внік першай студыйнай сесіі гурта за сем гадоў.
Фота: billboard
Легендарныя The Rolling Stones нечакана прэзентавалі свежую песню. Прэм’ера адбылася сёння ў 8 раніцы на BBC Radio 2
Яна была запісаная ў Парыжы і спрадзюсаваная амерыканцам Донам Уозам. Кампазіцыя стане адным з двух новых трэкаў на будучай кампіляцыі хітоў The Rolling Stones пад назвай “GRRR!”. Рэліз запланаваны на 12 лістапада. Што тычыцца другой новай песні, то пакуль вядомая толькі яе назва — “One More Shot”.