Алёна Ланская піша альбом з экс-клавішнікам Rolling Stones
Спявачка вярнулася з Лондана, дзе даводзіла да ладу свой наступны рэліз. Яна хваліцца супрацай з вядомым шведскім гукачом і "еўрапейскім музычным узро
У Твітары Алёны Ланской з’явіліся фота з Лондана. Еўрарадыё вырашыла патэлефанаваць спявачцы, каб даведацца, на якія алімпійскія спаборніцтвы яна ходзіць і за каго хварэе. Але артыстка расчаравала нас: у сталіцы Вялікабрытаніі яна падалася, каб працягнуць працу над новым альбомам:
Алёна Ланская: “Хочацца зрабіць альбом на еўрапейскім музычным узроўні. Я працую з прадзюсарам Сайманам Басам, а таксама з Мэтам Кліфардам з The Rolling Stones, Бернардам Лёрам са Швецыі. Думаю, музычны ўзровень альбома будзе дастаткова высокі. Песні будуць ад брытанскіх, шведскіх, беларускіх і дацкіх аўтараў”.
Экс-клавішнік The Rolling Stones Мэт Кліфард дапамагае Ланской у запісе адной песні. Удзел шведскага гукача Бернарда Лёра, які зводзіў трэкі гурта Aqua і іншых поп-праектаў, крыху шырэйшы, але дэталяў артыстка пакуль не раскрывае. Кажа толькі, што альбом знаходзіцца на стадыі майстарынгу. Гэта значыць, чакаць яго засталося нядоўга.
З сонграйтарам Джэймсам Ірпам.
У сталіцы Вялікабрытаніі Ланская прабыла ўсяго пару дзён. Нават на Алімпіяду часу не хапіла. Па словах спявачкі, яна збіралася на матч Вікторыі Азаранкі з Серэнай Уільямс, але не трапіла на яго праз затрымку ў раскладзе тэнісных матчаў.
Дарэчы, узімку газета “СБ ― Беларусь Сегодня” намякала, што песню для новага альбома Алёны Ланской напіша экс-музыка Beatles Пол МакКартні.
Фота: Твітар Алёны Ланской.
Калаж: Еўрарадыё.