Кітай пачаў актыўна купляць у Канады свежае... паветра (фота)

Кітай пачаў актыўна купляць у Канады свежае... паветра (фота)

Кітай пачаў актыўна купляць у балонах свежае паветра ў Канады. Прычынай называюць узровень забруджвання паветра ў кітайскіх мегаполісах.

Як піша The Telegraph, продажам паветра займаецца канадскі стартап Vitality Air, заснаваны летась у Эдмантане. Пастаўкі паветра ў Кітай стартавалі яшчэ восенню. У першай партыі былі 500 балонаў, якія прадалі за чатыры дні.

За два месяцы ў Кітай адправілі ўжо амаль 4 тысячы балонаў. Аб'ём аднаго з іх — 7,7 літраў свежага паветра. Каштуе ён 100 юаняў альбо 15 долараў. Гэта ў 50 разоў больш кошту бутэлькі мінеральнай вады ў Кітаі. Паведамляецца, што асноўныя пакупнікі — гэта жыхары кітайскіх мегаполісаў. Там забруджванне паветра адчуваецца найбольш моцна (у Пекіне ўзровень забруджвання перавышае норму ў 20 разоў).

Фота: Getty Images, Alamy, Twitter

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі