Кітайскія пажарныя памылкова аблілі пенай самалёт, які не гарэў

Кітайскія пажарныя памылкова аблілі пенай самалёт, які не гарэў

Кітайскія пажарныя памылкова аблілі пенай самалёт, які не гарэў. Кур'ёзнае здарэнне адбылося ў аэрапорце горада Фучжоў. Як паведамляе meduza.io, пажарныя атрымалі сігнал пра ўзгаранне на борце аднаго з самалётаў. Але пенай быў заліты іншы пасажырскі самалёт, на борце якога знаходзіліся пасажыры і які рыхтаваўся да вылету. У выніку лайнер давялося накіроўваць на дадатковае тэхнічнае абследаванне, каб пераканацца, што пена не трапіла ў рухавікі. Вылет быў затрыманы на 10 гадзінаў.

Што да самалёта, на якім сапраўды былі праблемы з рухавіком, пра што экіпаж праінфармаваў дыспетчара, то пажарныя яго ўсё ж адшукалі праз некаторы час.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі