КНДР хоча абмяняць карэйскую касметыку на беларускае харчаванне
Максім Рыжанкоў і Чве Сон Хі
У Пхеньяне міністры замежных спраў Максім Рыжанкоў і Чве Сон Хі дамовіліся "актывізаваць супрацоўніцтва" паміж Беларуссю і КНДР. Па выніках перамоваў заяўлена, што РБ хоча імпартаваць карэйскую касметыку, а пастаўляць у Паўночную Карэю сваё харчаванне. Магчыма, не толькі касметыка цікавіць рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў КНДР, але пра гэта афіцыйна заяўлена не будзе.
У МЗС КНДР заявілі аб агульных ідэалах і мэтах з рэжымам Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.