КНДР рыхтуе адпраўку ў Расію другой групы вайскоўцаў

КНДР адпраўляе дапамогу Расіі

КНДР адпраўляе дапамогу Расіі / KCNA via REUTERS

КНДР рыхтуе адпраўку ў Расію другой групы вайскоўцаў. У ёй можа быць каля 10 тысяч чалавек (а агулам іх можа быць у лістападзе ўжо 12 тысяч). Высветлілася, што Пхеньян за год адправіў у РФ каля 8 млн снарадаў, каля 100 ракет. Даныя пра гэта здабыла разведка Паўднёвай Карэі. Частку гэтых матэрыялаў Сеул плануе прадаставіць на пасяджэнні NATO 28 кастрычніка, паведамляе Bloomberg.

Першая група з 1500 спецназаўцаў з Паўночнай Карэі ўжо праходзіць падрыхтоўку на расійскіх палігонах на Далёкім Усходзе. 24 кастрычніка Уладзімір Пуцін не стаў адмаўляць гэтага факту, але не ўдакладніў, з якой мэтай яны прыбылі.

Украінскія крыніцы паведамляюць, што вайскоўцы з КНДР прыбудуць у Курскую вобласць ці ўжо прыбылі. Там расійскія войскі вядуць баі з украінскімі падраздзяленнямі. 

Паўднёвая Карэя паабяцала прыняць "паэтапныя меры" супраць Паўночнай Карэі і Расіі ў сувязі з паглыбленнем іх вайсковага супрацоўніцтва і заклікала Пхеньян неадкладна вывесці свае войскі з РФ. Сярод магчымых крокаў Сеула — пастаўкі зброі Украіне, якіх дагэтуль не было. Узмацніць дапамогу Кіеву ў такой сітуацыі можа і NATO.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі