Koktebel Jazz Festival пераязджае з Крыма
Сёлета фэст пройдзе ў Адэскай вобласці і ў Кіеве.
Koktebel Jazz Festival пераедзе з Крыма адразу на 2 пляцоўкі на кантынентальнай частцы Украіны. Сёлета фэст пройдзе з 11-га па 14-е верасня ў Адэскай вобласці і ў Кіеве.
"Джаз-Кактэбель" праводзіцца ў Крыме цягам 10 гадоў, але пасля анэксіі паўвострава Расіяй арганізатарам давялося змяніць лакацыю. Асноўная частка фестывалю пройдзе ў Адэскай вобласці: на ўзбярэжжы пасёлка Затока і ў Акерманскай Крэпасці, дзе размесцяцца адкрытая пляцоўка Open Stage і галоўная сцэна фэсту Nu Jazz Stage адпаведна. Таксама ў Затоцы пройдзе фестываль сучаснага мастацтва Artishock.
Трэцяя пляцоўка, з якой і пачыналася гісторыя фестывалю "Джаз Кактэбель", пераўтворыцца ў асобнаю падзею — Voloshyn Jazz Weekend. Ён пройдзе ў Кіеве з 19-га па 21-е верасня.
Фота: relax.com.ua