Колькасць ахвяраў тэракту ў Стамбуле дасягнула 36 чалавек

Колькасць ахвяраў тэракту ў Стамбуле дасягнула 36 чалавек

Колькасць ахвяраў тэракту ў міжнародным аэрапорце імя Атацюрка ў Стамбуле дасягнула 36 чалавек, яшчэ 90 атрымалі раненні, перадае ВВС.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган рэзка асудзіў дзеянні зламыснікаў, якія забілі бязвінных людзей ў святарны для мусульманаў месяц Рамадан. Па яго словах, гэты напад яшчэ раз паказвае, што тэрарызм наносіць удар, не зважаючы на веру і каштоўнасці. У сувязі з новым тэрактам Эрдаган заклікаў міжнародную супольнасць узмацніць барацьбу з тэрарызмам.

Як паведамлялася раней, у аўторак позна ўвечары ў стамбульскім аэрапорце імя Атацюрка адбыліся выбухі і перастрэлка. Па словах міністра юстыцыі Турцыі Бекіра Боздага, нападнікаў было трое: яны спачатку адкрылі агонь з аўтаматаў, а потым падарвалі сябе.

Паводле сведчанняў відавочцаў, адзін з выбухаў адбыўся ў натоўпе перад рамкамі металашукальнікаў, размешчаных ля ўвахода ў будынак аэрапорта.

Ніхто пакуль не ўзяў на сябе адказнасць за інцыдэнт, але ў мінулых тэрактах, якія адбыліся сёлета ў Турцыі, улады краіны абвінавачвалі баевікоў джыхадысцкай групоўкі “Ісламская дзяржава” або курдскіх сепаратыстаў.

Летась аэрапорт Атацюрка ў Стамбуле ўвайшоў у тройку самых буйных аэрапортаў Еўропы пасля лонданскага Хітроў і аэрапорта Шарля дэ Голя ў Парыжы. У 2015 годзе ім скарысталіся больш за 61 млн. чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі