Колькасць мігрантаў, якія ішлі з Беларусі ў Польшчу, зноў павялічылася

Колькасць мігрантаў, якія ішлі з Беларусі ў Польшчу, зноў павялічылася

Колькасць мігрантаў, якія ішлі з Беларусі ў Польшчу, зноў павялічылася. Польскія памежнікі паведамляюць, што за панядзелак спрабавалі перайсці мяжу 605 чалавек, 13 з іх затрыманыя. Напярэдадні былі спынены 538 мігрантаў, а раней — рэкордныя 739.

Польскі бок сцвярджае, што мігранты з тэрыторыі Беларусі пачалі спрабаваць штурмаваць мяжу Польшчы вялікімі групамі.

Днямі ў МЗС Польшчы з-за міграцыйнага крызісу выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі Аляксандра Часноўскага. У Варшаве перакананыя, што ўлады Беларусі спрыяюць мігрантам, якія імкнуцца трапіць у ЕС. Беларускі бок гэта адмаўляе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі