Мігранты з тэрыторыі Беларусі спрабавалі штурмаваць мяжу Польшчы

Мігранты з тэрыторыі Беларусі спрабавалі штурмаваць мяжу Польшчы

У мінулы ўікэнд польскія памежнікі зафіксавалі дзве спробы сілавога штурма мяжы з боку Беларусі. Пра гэта паведамляе ў сацсетках прэс-служба польскай памежнай службы.

Гаворыцца, што штурмам узяць мяжу спрабавалі вялікія групы мігрантаў — па 90 і 130 чалавек. Польскія памежнікі хутка спынілі гэтыя спробы.

Як паведамлялася раней, за суботу польскія памежнікі прадухілілі 739 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі, а ў нядзелю — 538.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі