Польскія памежнікі зафіксавалі рэкордную колькасць спробаў парушыць мяжу
Польская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna
За cубботу, 9 кастрычніка, памежнікі Польшчы прадухілілі 739 спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы, паведамляе Памежная служба краіны. У пятніцу былі зроблены 553 спробы парушэнняў.
Шэсць мігрантаў затрыманыя, усе яны грамадзяне Ірака. За дапамогу нелегалам таксама затрыманы 15 чалавек, у тым ліку адзін паляк і пяць грузінаў.
Як паведамляла Еўрарадыё, 8 кастрычніка ў МЗС Польшчы выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі Аляксандра Часноўскага. Прычынай стала сітуацыя на польска-беларускай мяжы і міграцыйны крызіс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.